Адрес: 225295, г. Ивацевичи, ул. Советская, 24. Телефоны: 8 (01645) 93496, 8 (01645) 93289   Email: ivacb@mail.ru                                        

 

Новости библиотек

 

  Гадзіна прапаганды здаровага ладу жыцця “Здароўе – наш галоўны капітал” з удзелам загадчыцы мясцовага ФАП Зяленскай Таццяны Іванаўны прайшла ў Воленскай сельскай бібліятэцы. Прысутныя пачулі шмат цікавых і карысных звестак і парадаў па падтрыманні свайго здароўя ў добрым стане.

 
 

       12 красавіка 2017 года ў Яглевіцкай сельскай бібліятэцы прайшлі купалаўскія чытанні “КУПАЛА – ДЗЕЦЯМ” . З задавальненнем ўспомнілі другакласнікі мясцовай школы лепшыя творы Янкі Купалы для дзяцей – “Арлянятам”, “Хлопчык і лётчык”, “Алеся”, “Жняя”, “Зязюлька кукавала” і іншыя.

       Мерапрыемства прымеркавана да надыходзячага 135-гадовага юбілею

       беларускага класіка.

 
 

   С 15 по 23 апреля читатели библиотеки и жители нашего города имели возможность   посмотреть выставку литературы и народного творчества, посвящённую празднику   Воскресения Христова - "Пасхе солнечной мы рады"
   

     На фото одна из лучших читательниц библиотеки
            З. Ф. Луковская со своими новыми вышивками.

 
 

      "Первые шаги в библиотеку" экскурсия . Знакомство с Коссовской городской библиотекой для дошколят - это открытие нового и необычайно интересного мира. 12 апреля 2017 года в Коссовскую библиотеку на экскурсию были приглашены воспитанники старшей группы детского сада "Лесная сказка".
      Программа экскурсии включала знакомство с библиотекой, литературную викторину "Из какой сказки герой?".  Лучшие знатоки сказок были награждены призами.

 
 

  18 и 21 апреля 2017 года библиотекарь Яглевичской сельской библиотеки Светлана Яцкевич вместе с участниками кукольного театра-фланелеграфа «Забавушка» Дианой Власовец, Полиной Новик и Дашей Макаревич организовали для воспитанников Яглевичского детского сада и учеников средней школы пасхальные представления «Сказка про цыплёнка». Необычная форма подачи художественного материала порадовала и развеселила участников мероприятия и способствовала пропаганде чтения и возможностей библиотеки.

 
 
Радкі, напісаныя памяццю, сумленнем і любоўю

 

 7 красавіка 2017 года ў малой зале Івацэвіцкага Дома культуры адбылася прэзентацыя кнігі “Мое наследие”, аўтар якой – Іван Адамавіч Тарасевіч, ганаровы грамадзянін Івацэвіцкага раёна, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. 

 
 

   Неделя детской и юношеской книги в Ивацевичской детской библиотеке была полна интересными мероприятиями, тематическими выставками и обзорами новинок детской литературы. Открытие Недели состоялось 28 марта 2017г. Этот день был посвящён 500-летию белорусского книгоиздания. Для детей был проведен урок «Францыск Скарына, або як да нас прыйшла книга». Самым весёлым стал День сказки «Со сказкой открываем мир». В этот день наша детская библиотека отмечала 135-летие Корнея Чуковского. Читальный зал наполнился гулом детских голосов. Ребята отправились в весёлое путешествие «Добрый дедушка Корней»! Для детей проведен конкурс загадок и викторина «О сказке знаем всё». А победителям конкурса чтецов на лучшее исполнение стихотворения Корнея Чуковского библиотекари Лариса Гринчик и Инна Горчакова вручили памятные призы.

 
 

         Усе мерапрыемствы 2017 года ў бібліятэках раёна праходзяць пад адзнакай святкавання 500-годдзя з пачатку беларускага кнігадрукавання. На працягу года запланавана правядзенне шматлікіх бібліятэчных мерапыемстваў – культурна-асветніцкіх акцый, выставачных праектаў, выстаў-аглядаў лепшых узораў беларускай паліграфіі, кнігазнаўчых чытанняў і святаў кнігі.

 
 

     15 июня 2017 года Ивацевичскую детскую библиотеку посетили воспитанники спортивного лагеря Ивацевичской ДЮСШ. В читальном зале для них был организован библиотечный бивак “Стань круче с книгой!” Ребята познакомились с книжными новинками, просмотрели свежие журналы и газеты, узнали интересные сведения по организации здорового образа жизни.

 
 

    7-8 июня 2017 года Ивацевичская детская библиотека провела для учеников 1-4 классов День науки. В читальном зале была оформлена книжная выствка-просмотр “Хотим всё знать!”, на которой были представлены энциклопедии, справочники, научно-популярная литература для детей. Состоялся конкурс эрудитов “Самым умным быть хочу!”, в ходе которого прошла викторина о рекордных достижениях людей и природы, познавательная игра “Какое это растение?”, игра “Шуточные превращения”, викторина по сказкам писателей-природоведов. Самый умный, самый быстрый и самый внимательный получил приз.

 
 

У Купрэева ў гасцях

 

Зноў ты прыйшоў сюды,                                                                                        

Восень нешта навеяла…                                                                                              

Падаюць жалуды                                                                                                              

На магілу Купрэева.

 
 

            27.05.2017 г. Бібліятэкар Воленскай сельскай бібліятэкі Ірына Кот арганізавала веласіпедную вандроўку “Я з тых мясцін…”, прысвечаную  80-годдзю Міколы Купрэева. У мерапрыемстве прынялі ўдзел чытачы біліятэкі, адданыя прыхільнікі беларускага слова.

 
 

     У Івацэвіцкай цэнтральнай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча памяці нашага земляка, паэта Міколы Купрэева (1937-2004).  25 мая споўнілася 80 год з дня яго нараджэння.
    У літаратурнай сустрэчы прынялі ўдзел івацэвіцкі пісьменнік Валерый Гапееў, паэт з Пружанаў Мікола Папека, літаратар з Мінска Леанід Галубовіч, які апекуецца літаратурнай спадчынай Міколы Купрэева, дачка паэта Святлана ды іншыя.
Прысутным была прапанавана літаратурна-паэтычная кампазіцыя “Вяртанне вечнага вандроўніка”. Удзельнікі прачыталі вершы Міколы Купрэева, ды ўспомнілі аб яго жыцці.

 
 

        25 мая адбылося літаратурнае велападарожжа “Мікола Купрэеў: сапраўдны, таленавіты, нечаканы”. Чытачы Стайкаўскай сельскай бібліятэкі на чале з бібліятэкарам Галінай Суханосік адправіліся па памятных мясцінах юбіляра, якому ў гэтым годзе было б 80 год.

 
 

       9 мая 2017 года в Ивацевичской центральной библиотеке прошло заседание литературной гостиной на тему “Их имена запомнятся навеки: наши земляки – герои войны”, посвящённое Дню Победы. Почётным гостем мероприятия стал историк, краевед, журналист и подвижник патриотического воспитания Ивацевиччины – Святослав Григорьевич Кожедуб.

     «Поиск – моя работа, поиск – моя судьба» - это главный девиз общественной деятельности нашего гостя. Святослав Григорьевич рассказал о своей работе и планах на будущее. Цель его многолетних изысканий – издание книги воспоминаний «Живая история», со страниц которой зазвучат голоса живых свидетелей военного лихолетья – фронтовиков, партизан, детей войны, вдов и сирот. Для всех ветеранов, кто завоевывал победу в тылу и на фронте, для всех представителей старшего поколения прозвучала поэтическая композиция «Посвящение ветеранам» в исполнении чтецов Ивацевичской детской библиотеки.

 
 

 

     31.03.2017 г. Напярэдадні Дня гумару і смеху бібліятэкар Воленскай сельскай    бібліятэкі Ірына Кот запрасіла сваіх чытачоў на сустрэчу з цікавым субяседнікам,    байкапісцам Віктарам Рэчыцам. Галоўным лейтматывам літаратурнай гасцёўні да   юбілею нашага знакамітага земляка сталі паэтычныя радкі

            «Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой»

     Вельмі цікавым атрымалася апавяданне пра жыццё і творчасць госця бібліятэкі.    Па заяўкам у выкананні артыстаў Хадакоўскага ГДК прагучалі яго ўлюбёныя  беларускія песні. Чытачы пазнаёміліся з новым зборнікам выбраных твораў пісьменніка  “ПАЎЦАРСТВА ЗА ЎСМЕХ”

 

 
 

          5 марта в библиотеке состоялся мастер-класс " Бабушки умеют всё", посвящённый Дню  женщин. Была подготовлена выставка рукоделия (вышивка, вязание крючком ) Гуринович  Альфреды Ильиничны. 26 марта в библиотеке состоялось заседание библиотечной гостиной  "Вясновыя клопаты: карысныя парады з кніжных старонак".

         Участники заседания поделились  своим опытом и советами, как правильно выбирать  семена для посадки, какие сорта растений  более приемлемы для нашего региона и т. д.  Каждый  смог рассказать о своём опыте и секретах в  подготовке рассады. Библиотекарь  организовала  выставку и подготовила краткий обзор  литературы по теме,а также все  желающие смогли познакомиться с сайтом ogorodnik.by.

 
 

 
 
Конкурс книгомобилей: они самые красивые в Финляндии!

 

 

 
 

             4 марта 2017 года сотрудники Ивацевичской Центральной библиотеки им.П.Пестрака организовали для членов  общественного объединения «Белорусское товарищество инвалидов по зрению» литературный час и познавательную игру-викторину «Прекрасных женщин имена…», посвящённую Международному Женскому Дню. Прозвучали бессмертные строки книг Коласа, Купалы, Толстого, Лермонтова, Ахматовой, Цветаевой, Пушкина.

 
 
Дзень роднай мовы ў Запалянскай бібліятэцы

Родная мова, цудоўная мова...

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, −
Ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
Вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
Чую ў табе і раскат навальніцы,
Чую павевы зялёнага бору,
Водгулле працы ў родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.

Уладзімір Дубоўка

                                      1966

Гэты пранізлівы верш знакамітага беларуса Уладзіміра Дубоўкі стаў лейтматывам літаратурна – музычнай гасцёўні  “Гучы, родная мова”,  цікавага мерапрыемства, якое Да Дня роднай мовы наладзіла бібліятэкар Запалянскай сельскай бібліятэкі Здзітавец Алена Уладзіміраўна. Дзеці чыталі вершы па-беларуску, прыказкі, ўрыўкі з твораў. Напрыканцы праглядзелі прэзентацыю, прысвечаную Радзіме і роднаму беларускаму слову. Была арганізавана  выстава “У госці да кніг!”, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, на якой прадстаўлены кнігі  беларускіх аўтараў і інфармацыйныя матэрыялы аб нашых  вядомых асветніках.

 
 
ВОЛЕНСКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА ЗАПРАШАЕ!

        Работа Воленскай сельскай бібліятэкі вылучаецца крэатыўным падходам да правядзення масавых мерапрыемстваў. Бібліятэкар Ірына Васільеўна Кот знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку. Найцікавейшымі атрымаліся мерапрымствы бібліятэкі – сустрэча-вандроўка ўдзельнікаў экалагічнага клуба “Зялёны патруль”, свята провадаў зімы «Прыйшла Масленка гадавая – госцейка дарагая!», перадпасхальная сустрэча са святаром Хадакоўскага Храма Іконы Божай Маці “Усіх смуткуючых радасць” айцом Ігарам, ўрок мужнасці з удзелам ліквідатараў наступстваў катастрофы “Чарнобыль  у нашай памяці”, веласіпеднае бібліяпадарожжа па месцам партызанскай славы Івацэвіччыны  “Спыніся ля абеліску”, восеньскія бібліятэчныя вячоркі “Восень-прыпасіха, зіма- прыбярыха”фальклорная вечарына “Восеньскія (Дзмітрыеўскія)Дзяды”, акцыя “Стань першым чытачом 2017 года”. Для удзельнікаў акцыі была праведзена навагодняя латэрэя “Атрымай сюрпрыз ад Дзеда Мароза”, чытачы адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны і Дзед Мароз адзначаў лепшых. Упершыню ў  раёне работа Воленскай сельскай бібліятэкі прадстаўлена на сайце https://ok.ru/profile/587225245758 у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”.

         Менавіта такія нефармальныя адносіны, выкарыстанне новых форм работы, спрыяюць павышэнню прэстыжа бібліятэчнай справы, актывізуюць работу з кнігай, робяць яе жывой і цікавай.

 
 
Приглашает Телеханская горпоселковая библиотека!

Главный принцип работы библиотеки – всё для читателя! Собирать, раскрывать и рекламировать книги – главная цель всей библиотечной деятельности. Этой задаче способствуют и массовые мероприятия библиотеки. Здесь созданы и работают литературная гостиная «Сябрына» и кукольный театр «Теремок». Библиотекари Татьяна Луцевич и Валентина Леонович  - активные участники Телеханского народного театра, что также содействует популярности и рекламе библиотеки посёлка. Библиотекари находятся в постоянном творческом поиске, совершенствуют формы и методы работы, а главное – библиотека стала любимым местом общения и досуга любителей книги.

Предлагаем Вашему вниманию видеопрезентацию спектакля Телеханского народного театра по рассказу Михаила Зощенко «Свадьба». В главных ролях – библиотекари Телеханской горпоселковой библиотеки – Татьяна Луцевич (Невеста) и Валентина Леонович (Гостья)

 
 

 
 
 
«В гости к книжкам пришли малыши и малышки»

25 ноября 2016 года состоялась экскурсия в библиотеку воспитанников детского сада д. Яглевичи  «В гости к книжкам пришли малыши и малышки».

 
 
Кнігі на роварах

Разбурыць усе стэрэатыпы пра бібліятэку і бібліятэкараў вырашыла Ірына Васільеўна Кот, бібліятэкар Воленскай сельскай бібліятэкі і … адправілася са сваімі чытачамі ў веласіпеднае бібліяпадарожжа “Спыніся ля абеліску” . Напярэдадні Дня Перамогі святочная калона з 19 велакіроўцаў, упрыгожаная плакатамі і  кветкамі  рушыла з Волі ў бок Міхнавічаў да абеліску Колі Гойшыка. Потым былі памятныя мясціны вёсак Сярадава, Зыбайлы, спаленай вёскі Зацішша.              І паўсюль разам з падарожнікамі былі кнігі:  “Памяць. Івацэвіцкі раён”, “Беларусь гераічная”,  “Подзвіг народа”, “ Навечна ў сэрцы народным”, старонкі якіх распавядалі пра гераічнае мінулае.

            Форма мерапрыемства вельмі ўдала спалучыла прапаганду кнігі і чытання з патрыятычным выхаваннем падлеткаў і падтрымкай здаровага ладу жыцця.

 

 
 

Отделом библиотечного маркетинга были изданы методические рекомендации по патриотическому воспитанию "О войне мы узнали из книг". Подробности смотри в разделе "Издания ЦБС".

 
 

21.04.2016 г. Івацэвіцкая дзіцячая бібліятэка наладзіла прэзентацыю кнігі “Сонечная паляна” з удзелам аўтара – пісьменніка Валерыя Гапеева. Сустрэча атрымалася цёплай і змястоўнай. А лепшы знаўца творчасці пісьменніка - вучань 3-га класа Ілья Саявец – атрымаў прыз за адказы пра міфічных герояў казак Гапеева. На мерапрыемстве прысутнічала 27 чытачоў бібліятэкі.

            

 
 

19-27.03.2016 г. Бібліятэкі раёна далучыліся да Тыдня прапаганды праваслаўнай літаратуры.

Івацэвіцкая цэнтральная бібліятэка арганізавала кніжную выставу “Кніжны свет праваслаўя”, на якой былі прадстаўлены кнігі выдавецтваў Беларускага Экзархата, Маскоўскай Патрыярхіі РПЦ; правяла агляд праваслаўнай перыёдыкі “В православии нет срока давности». У чытальнай зале ЦБ прайшла сустрэча са святаром храма “Дзяржаўнай іконы Божай Маці” айцом Рыгорам Піліпчуком.

Вялікагацкая сельская бібліятэка арганізавала завочнае падарожжа “Дарогамі праваслаўнай Беларусі”.

Усяго прайшло 14 мерапрыемстваў.

  

 
 

"Якая Вашая мара"-- запыталіся вучні 2 "А" класа гімназіі №23 г. Мінска.

І наш знакаміты зямляк Валер Гапееў прызнаўся: "Сустрэць у сваім жыцьці яшчэ хоць адзін такі клас, дзе ўсе ведаюць родную мову". Няхай мары спраўжджваюцца!

Прапануем вашай увазе фотарэпатаж Аксаны Спрынчан:

    

АКСАНА СПРЫНЧАН   «ПІСЬМЕНЬНІЦКІ ХЛЕБ» — з Валеры Гапеевым.

2 красавіка 2016 года  · 

            “Перадгісторыя была гасьцінна-жартоўнай. Напісала Валеру Гапееву, што сустрэну яго перад выступам у гімназіі № 23, а ён вазьмі ды і запытайся:"Хлебам-сольлю?" "Вядома ж". І набыла я творцу "Нарачанскі хлеб". Уручыла на кнізе "Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсьць. Буду", і давялося Валеру Гапееву ў партфель яго пакласьці разам з кнігамі і выправіцца да навучэнцаў 2 "А" класа.
Падчас сустрэчы аўтар "Сонечнай паляны" палез у партфель дастаць кнігу на прыз, пабачыў хлеб ды і пацікавіўся: "Ці ня хочаце вы хлеба?" "Хочам!" -- пачулася з усіх партаў. І Валер Гапееў пачаў частаваць дзяцей хлебам ад пісьменьніка. Мне было страшна: а раптам апошнім хлеба ня хопіць (сярод апошніх была і мая дачка, якая з задавальненьнем ела хлеб двойчы ў жыцьці -- у Строчыцах, а ўдома яе не ўгаворыш да хлеба дакрануцца). Хлеба хапіла і крыху засталося. Калі ўжо Валер Гапееў падпісваў кнігі, у яго зноў папрасілі хлеба. Трэба было бачыць, як кінуліся ўсе да апошняга кавалачка пісьменьніцкага хлеба. Альжбэта пасьля сустрэчы толькі і апавядала тату пра хлеб ад Гапеева. 
І сапраўды -- пісьменьнікаў шмат, а пісьменьнік зь незвычайна-смачным хлебам – адзін”.

     

 
 

26 февраля 2016г. на производственном участке Ивацевичской РО работники районной библиотеки провели культурно-познавательное мероприятие для инвалидов по зрению. Они рассказали об истории пчеловодства, о разных видах пчел, их огромной пользе природе и о целебных свойствах меда. Прозвучали «пчелиные» частушки, загадки и пословицы о пчелах. На протяжении этого часа здоровья этим поднимали всем настроение.

Приятным сюрпризом для присутствующих стало медовое угощение от работников библиотеки: медовый пирог, конфеты «бешеная пчелка» и дегустация мёда. Все гости с удовольствием поучаствовали в предложенных им конкурсах и викторинах. Целебная сила меда, известная еще с незапамятных времен, помогает и сейчас избавиться от многих недугов.   Кроме того, употребление меда в строго продуманной дозировке - прекрасная профилактика различных заболеваний и способ омоложения организма.

На прощание гостей поздравили с наступающим женским днём 8 Марта, чему они были очень рады.

   

 
 
СЯМЕЙНАМУ ЧЫТАННЮ

      “СЯМЕЙНАМУ ЧЫТАННЮ – НАШАЕ ВІТАННЕ!” – пад такім дэвізам прайшоў раённы семінар бібліятэчных работнікаў на тэму “Узаемадзеянне сям’і і бібліятэкі як фактар фарміравання чытача”.

      Напярэдадні Дня сям’і бібліятэкары раёна сабраліся ў  Стайкаўскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар Галіна Суханосік падзялілася вопытам работы па пошуку новых форм уплыву на сямейнае чытанне і выхаванне дзяцей. Актыўная чытачка бібліятэкі, шматдзетная маці Таццяна Трафімчік прыйшла са сваёй дачкой Лізай, каб расказаць аб сваіх чытацкіх прыхільнасцях. На погляд Тацццяны галоўны сакрэт стварэння сямейнай чытацкай дынастыі - асабісты прыклад бацькоў. Разам з настаўніцай спеваў мясцовай школы Інай Зыбайла маці і дачка выканалі песню “Мая сям’я”.

      Наступнай кропкай наведвання была Крыжаўзвіжанская царква в.Гошчава. Святар храма а. Аляксандр расказаў пра гісторыю святыні, адказаў на пытанні і блаславіў удзельнікаў семінара, падарыўшы абразкі “Узвіжанне Крыжа Гасподня”.

       Далей маршрут семінара пралягаў цераз вёску Заполле. Мы ехалі да знакамітага Алеся Зайкі ў школьны этнаграфічны музей і Запалянскую інтэгрыраваную бібліятэку. Музей уразіў сваёй любоўна сабранай калекцыяй і выставай кніг з аўтографамі айчынных знакамітасцяў – Уладзіміра Караткевіча, Ніла  Гілевіча, Алеся Разанава, - усіх не пералічыць, - з асабістай бібліятэкі Алеся Зайкі.

      Зацікавіла бібліятэкараў работа Запалянскай інтэгрыраванай бібліятэкі, якая з пачатку вучэбнага года працуе ў памяшканні школы. Бібліятэкар Алена Здзітавец засяродзіла ўвагу калег на ролі кнігі ў сямейным выхаванні дзяцей і прадставіла сваю сямейную дынастыю чытачоў . Яе свякроў Лідзія Іванаўна Шчурко  - былы дырэктар Запалянскай школы, асоба незвычайная, творчая, аўтар  цудоўных паэтычных радкоў. З задавальненнем прысутныя слухалі пранікнёныя вершы паэта. Дарэчы, дачка і нявестка Лідзіі Іванаўны – бібліятэкары.

            Завяршыўся семінар выступленнем Алеся Зайкі, які шчыра і натхнёна прэзентаваў сваю новую кнігу “Чысты чацвер”.

  

 
 
Милые Женщины и Девушки!

            Администрация сайта поздравляет Вас с чудесным Праздником, с праздником Женской Красоты и Очарования, с праздником весеннего вдохновения и Светлой радости! В день 8 марта от всей души желаем постоянного ощущения Счастья, ежедневного Веселья души, волшебных чувств Любви и Нежности, прекрасного Настроения и непобедимого интереса ко всему новому в жизни!!!

Выбрать себе подарок!

 

 
 
День Архистратига Михаила и наших ангелов-хранителей

21 ноября весь православный мир отмечал день Архистратига Михаила и наших ангелов-хранителей. 23 ноября 2016 года литературная группа Яглевичской сельской библиотеки  выступила с литературно-поэтической композицией  «Незримых  воинств архистратизи…»

 
 
Гадзіны цікавай кнігі

Бібліятэкар   Шыян Таццяна Алегаўна  Хадакоўскай сельскай бібліятэкі прыярытэтнымі задачамі сваёй работы лічыць выхаванне ў дзяцей і падлеткаў любові да кнігі, прыцягненне іх да сістэматычнага чытання.

 
 
Восеньскія (Дзмітрыеўскія)Дзяды

5 лістапада 2016 г. у Воленскай сельскай бібліятэцы адбылася фальклорная вечарына “Восеньскія (Дзмітрыеўскія)Дзяды” з мэтай адраджэння народных традыцый і абрадаў: памінанне і ўшанаванне памяці аб памершых у розныя гады родзічаў.

 
 
Валерый Мікалаевіч Гапееў у гасцях у чытачоў Воленскай сельскай бібліятэкі

Валерый Мікалаевіч Гапееў у гасцях  у чытачоў  Воленскай  сельскай   бібліятэкі на  уроку - сустрэчы  "Гордость  и   слава  Ивацевичского района ", які адбыўся   3.11.2016 г. Цікаўнасць у дзяцей выклікала інсцэніроўка па творах пісьменніка.

 
 
Восеньскія бібліятэчныя вячоркі

23 кастрычніка 2016 года Воленская сельская бібліятэка сабрала сваіх чытачоў на восеньскія бібліятэчныя вячоркі “Восень-прыпасіха, зіма-прыбярыха”. Гаспадыня  тэатралізаванай дзеі прапанавала прысутным цікавую і змястоўную праграму. Былі тут і гульні, і конкурсы, і міні-спектакль, дэгустацыя восеньскіх страў і гарачая гарбата. Больш фота вы можаце ўбачыць у нашым фотаальбоме.

 
 

26 жніўня 2016г. Івацэвіцкая цэнтральная бібліятэка ім. П. Пестрака правяла прэзентацыю новай кнігі Анатоля Галушкі “Яблычны спас”. У прэзентацыі прынялі удзел: аўтар кнігі Анатоль Галушка, намеснік рэдактара “Івацэвіцкі веснік”В. Гапееў, старшыня Івацэвіцкага райвыканкама А.Ткачук, рэжысёр фільма “Крокі над вадой” Ю. Цімафееў, кареспандэнт Брэсцкай абласной газеты “Народная трыбуна” Святлана Таболіч, кареспандэнт газеты “Івацэвіцкі веснік” В. Бобрык, літаратары івацэвіччыны В. Рэчыц і А. Зайка.

Мерапрыемства адбылося ў памяшканні гарадскога Дома культуры.

   

 

     

 
 
ПАТРЫЯТЫЧНЫЯ АКЦЫІ Ў БІБЛІТЭКАХ

Да 75-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны

Дзень Перамогі, 75-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Дзень вызвалення Беларусі ... Традыцыйна ў гэтыя знамянальныя дні ў бібліятэках плануюцца і праводзяцца мерапрыемствы па прапагандзе ваенна-патрыятычнай кнігі. Не выключэнне і гэты год, аб’яўлены ў нашай краіне Годам культуры.У бібліятэках раёна паўсюдна арганізаваны выставы-прагляды ваенных кніг «Вайны святыя старонкі навекі ў памяці людской», праведзены літаратурныя галерэі пісьменнікаў-франтавікоў «Свяшчэнны бой кніжным радком», музычныя аудыёканцэрты «Мелодыі ваенных гадоў нагадаюць пра Перамогу» і іншыя цікавыя мерапрыемствы. Аддзел бібліятэчнага маркетынгу наладзіў выпуск вэб-ўлёткаў «Незабыўныя старонкі пра вайну», выдаў метадычныя рэкамендацыі па патрыятычнаму выхаванню «О войне мы узнали из книг».

У Івацэвіцкай дзіцячай бібліятэцы і аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Івацэвіцкай цэнтральнай бібліятэкі ім. П.Пестрака праведзены бліц-апытанне «Кніга пра вайну для Вас - гэта ...» Цікавымі былі адказы юных чытачоў: ”Добра, што ёсць такія кнігі – гэта ж наша гісторыя”; “Самыя лепшыя кнігі пра вайну – гэта творы Васіля Быкава”; “Кніга пра вайну – гэта памяць пра нашых дзедаў, якія змагаліся дзеля нас, каб мы жылі мірным свеце”…

А дарослыя наведвальнікі бібліятэкі у сваіх адказах назвалі свае ўлюбёныя ваенныя кнігі. Сярод іх “Василий Тёркин» Аляксандра Твардоўскага, ”Щит и меч» Вадзіма Кажэўнікава, “Воспоминания» маршала Жукава, кнігі Канстанціна Сіманава, Барыса Васільева, Юрыя Бондарава, Івана Шамякіна, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Святланы Алексіевіч, якія даўно сталі літаратурнай класікай, але па-ранейшаму запатрабаваныя сучаснымі чытачамі.

 
 
Вход на сайт
 
Маршруты выходного дня:

МЕРАПРЫЕМСТВЫ

ДУК “Івацэвіцкая раённая

бібліятэчная сетка”

“Маршруты выхаднога дня”

 

23.09.2017г. Руднянская сельская бібліятэка

Экалагічнае падарожжа

“Загадки в лесу на каждом шагу”

10.00

 

23.09.2017г. Выганашчанская сельская бібліятэка

Пазнавальная гадзіна

“Гонар Беларусі”

11.00

 

23.09.2017г. Квасевіцкая сельская бібліятэка

Бібліятэчная акцыя

“Чытайце самі, чытайце з намі”

10.00

 

24.09.2017г. Івацэвіцкая дзіцячая бібліятэка

Літаратурная віктарына-тэст

па казцы “Золотой ключик” А.Талстога

11.00

 

24.09.2017г. Любішчыцкая сельская бібліятэка

Краязнаўчы экскурс

“Турыстычнымі сцежкамі Івацэвіччыны”

11.00

 
 
 
 
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 

 
 
 
 
 
Задать вопрос