Вход на сайт
 
Электронный Каталог
 
Виртуальная выставка
 
Анонс мероприятий
  • 27.11.2026 г.
    Информационно-правовой час "Установление дееспособности граждан при совершении нотариальных действий"
    Ивацевичская центральная библиотека им. П. Пестрака
  • 20.11.2026 г.
    Час откровенного разговора "Сигарета или здоровье"
    Ивацевичская детская библиотека
  • 19.11.2026 г.
    Познавательный час час "День ребенка"
    Ивацевичская детская библиотека
  • 19.11.2026 г.
    Информационно-правовой час "Вопросы государственной регистрации и учета транспортных средств"
    Ивацевичская центральная библиотека им. П. Пестрака
  • 18.11.2026 г.
    Презентация книги "Мышление здоровья"
    Ивацевичская центральная библиотека им. П. Пестрака
  • 17.11.2026 - 20.11.2026 г.
    Обзор книжной выставки "Еще раз о курении"
    Ивацевичская центральная библиотека им. П. Пестрака
  • 11.11.2026 г.
    Час милосердия "Мне через сердце виден мир"
    Ивацевичская центральная библиотека им. П. Пестрака
  • 10.11.2026 - 13.11.2026 г.
    Обзор книжной выставки "Электронная книга"
    Ивацевичская центральная библиотека им. П. Пестрака
  • 06.11.2026 г.
    Информационный час "Детям об Октябрьской революции"
    Ивацевичская детская библиотека
  • 05.11.2026 г.
    Праздник "В гостях у осени"
    Ивацевичская детская библиотека
  • 04.11.2026 г.
    Литературный урок "Чарушин, ребята и зверята"
    Ивацевичская детская библиотека
  • 04.11.2026 г.
    Час информации "Октябрьская революция в зеркале истории"
    Ивацевичская центральная библиотека им. П. Пестрака
  • 03.11.2026 – 08.11.2026 г.
    Обзор книжной выставки "Октябрьская революция в зеркале истории"
    Ивацевичская центральная библиотека им. П. Пестрака
  • 03.11.2026 – 29.11.2026 г.
    Обзор книжной выставки "Забвению не подлежит"
    Ивацевичская центральная библиотека им. П. Пестрака
  • 03.11.2026 – 29.11.2026 г.
    Кніжная паліца "Залатыя старонкі беларускай класікі"
    Ивацевичская центральная библиотека им. П. Пестрака
  • 03.11.2026 г.
    Игровая программа "Ура каникулы!"
    Ивацевичская детская библиотека
 
Календарь
 
Поделиться в сетях
 
 
Для слабовидящих
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
 

Издательская деятельность

 

Бялавіцкая Свята-Ільінская царква : гістарычны нарыс / ДУК “Івацэвіцкая раённая бібліятэчная сетка”, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі : склад. Джэжора, Л.С. - Івацэвічы, 2022.- 12 с.

Гістарычны нарыс распавядае пра самую старажытную вёску Бялавічы ў Івацэвіцкім раёне. Нарыс, грунтуецца на друкаваных і архіўных матэрыялах, распавядаецца пра гісторыю унікальнага храма — Бялавіцкай Свята-Ільінскай царквы.
Матэрыялы зацікавяць чытача, які цікавіцца беларускай мінуўшчынай: краязнаўцам, бібліятэкарам, настаўнікам, вучням агульнаадукацыйных школ.

 

 

Літаратурны гонар Целяханшчыны : біябібліяграфічны артыкул / Івацэвіцкая цэнтральная бібліятэка імя П. Пестрака, Целяханская гарпасялковая бібліятэка ; [складальнік Л. С. Джэжора ; адказны за выданне Т. Р. Луцэвіч]. – Івацэвічы, 2021. – 17 с.

Кожная з беларускіх старонак багатая на літаратурную памяць. Як, напрыклад, і Целяханскі край.

“Паэты і пісьменнікі Целяханшчыны” – спроба расказаць пра тых людзей, якія нарадзіліся або жывуць у гарадскім пасёлку і сваёй творчасцю робяць наш куток крышку прыгажэйшым. Менавіта ім, таленавітым паэтам і пісьменнікам Целяханшчыны, прысвечаны прапанаваны артыкул.

 

 

Вайна вачыма дзяцей : успаміны жыхароў Івацэвіцкай зямлі аб страшных  момантах вайны : краязнаўчы дайджэст / ДУК “Івацэвіцкая раённая бібліятэчная сетка”, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі : склад. Л. С. Джэжора. – Івацэвічы, 2021. -  24 с.

У дайджэсце сабраны успаміны сведкаў той страшнай вайны, расказаныя жыхарамі Івацэвіцкай зямлі.

Матэрыял размешчаны ў храналагічным парадку. Дайджэст адрасаваны шырокаму колу чытачоў.

Асноўнымі крыніцамі для напісання дапаможніка паслужылі краязнаўчая картатэка, артыкулы з газет.

 

 

“Паўстанец з Косаўшчыны: Тадэвуш Касцюшка” : бібліядайджэст / скл. бібліёграф Л. С. Джэжора. – Івацэвічы :  Івацэвіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Пестрака, 2021. -  28 с.

Дадзены выпуск дайджэста раскажа аб жыцці і дзейнасці славутага сына нашай старажытнай беларускай зямлі  Андрэя Тадэвуша Банавентура Касцюшкі, пазнаёміць Вас з цікавай гісторыяй Марачоўшчыны. У дайджэст уключаны біяграфічныя матэрыялы, артыкулы з мясцовых выданняў, бібліяграфія.

       

                              Бібліядайджэст складаецца з наступных раздзелаў:

  1. Біяграфія Тадэвуша Касцюшкі.
  2. Кароткі біяграфічны каляндар.
  3. Мястэчка Косава і Марачоўшчына.
  4. Дом-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі.
  5. Жанчыны ў жыцці Т. Касцюшкі.
  6. Тадэвуш Касцюшка ў беларускім мастацкім слове.
  7. Памяці Т. Касцюшкі.

 

Літаратурныя таленты Івацэвіччыны : уражэнцы i жыхары г. Івацэвічы, Івацэвіцкага раёна : краязнаўча - біябібліяграфічны дапаможнік / ДУК “Івацэвіцкая раённая бібліятэчная сетка”, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі : склад. Джэжора, Л. С. - Івацэвічы, 2020. - 86 с.

Гэта выданне — настольны дапаможнік для ўcix, хто цікавіцца мастацкім словам роднага краю. У iм змешчаны артыкулы пра жыццё i дзейнасць пісьменнікаў—землякоў, што нарадзіліся i жывуць на Івацэвіччыне, якія цалкам або часткова звязаны  жыццём і дзейнасцю з нашым краем.

 

 

 

Спаленыя вёскі. Успаміны сведкаў : гістарычны нарыс / ДУК “Івацэвіцкая раённая бібліятэчная сетка”, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі : склад. Джэжора, Л.С. - Івацэвічы, 2020.- 21 с.

Гістарычны нарыс распавядае пра вёскі Вяда, Красніца, Тупічыцы, Бабровічы, Зыбайлы Зацішша Івацэвіцкага раёна, знішчаныя разам з жыхарамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і складаецца з гістарычных дадзеных, успамінаў сведкаў тых дзён, якія сталі ахвярамі жорсткай вайны. Матэрыялы зацікавяць краязнаўцаў, бібліятэкараў, настаўнікаў і могуць быць выкарыстаны пры рабоце па патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі.




 
 
 
 
 
Задать вопрос
×
❮
❯