21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэках ДУК “Івацэвіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка” традыцыйна прайшлі інфармацыйныя гадзіны, гульні, конкурсы і акцыі.
У Вялікагацкай сельскай бібліятэцы прайшоў конкурс знаўцаў роднай мовы “Слова роднае – вечнасці след”. Вучні пачатковых класаў змагаліся за званне лепшага знаўца роднай мовы: адгадвалі загадкі, рэбусы і крыжаванкі, прымалі ўдзел у гульнях “Перакладчык”, “Фантазія+” і “Прадоўжы прыказку”. У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў салодкі пачастунак, а переможцы атрымалі прызы.
Бібліятэкары Целяханскай сельскай бібліятэкі правялі інтэлектуальную гульню “Ведай і любі родную мову”. Удзельнікі мерапрыемства на стыкерах напісалі словы прызнання роднай мове, пазнаёміліся з творамі беларускіх аўтараў і навінкамі беларускага друку – усе гэта павысіла цікавасць да беларускай мовы і літаратуры.
Волькаўская сельская бібліятэка правяла абзор кніжнай выставы “Жывое ў вяках беларускае слова” і прапанавала дзецям прыняць удзел у гульні “Гуляем у роднае слова”.
Івацэвіцкая дзіцячая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на інтэлектуальную гульню “Любіце мову беларускую”.
У Яглевіцкай сельскай бібліятэцы прайшла віктарына “Размаўляем па-беларуску”. Дзеці перакладалі словы з беларускай на рускую мову, адгадвалі загадкі, успомнілі прыказкі і прымаўкі.
